бесплатно рефераты

бесплатно рефераты

 
 
бесплатно рефераты бесплатно рефераты

Меню

Методыка вывучэння марфалогіі бесплатно рефераты

Методыка вывучэння марфалогіі

ЗМЕСТ:


Уводзіны

ГЛАВА І. Методыкі вывучэння марфалогіі ў межах школьнага курса беларускай мовы

1.1.         Сістэматызацыя матэрыялу па тэме даследавання

1.2.         Асаблівасці і праблемы вывучэння марфалогіі ў VІІ класе агульнаадукацыйнай школы

1.3.         Структура навучальнага тэксту падручніка “Беларуская мова для 7-га класа з рускай мовай навучання”. Малажай Г.М.

1.4.         Псіхолага-педагагічная характарыстыка 7 класа

ГЛАВА ІІ. Даследаванне па выяўленню найбольш прадуктыўнага метаду вывучэння тэмы “Дзеепрыслоўе” ў 7 класе

2.1. Падрыхтоўка і апісанне правядзення даследавання па выяўленню найбольш прадуктыўнага метаду вывучэння (на прыкладзе тэмы “Дзеепрыслоўе” ў 7 класе)

2.2. Апісанне вынікаў даследавання

ЗАКЛЮЧЭННЕ

СПІС ЛІТАРАТУРЫ

ДАДАТАК 1.

ДАДАТАК 2.



Уводзіны


Навучанне мове як уладкаванай сістэме і сродку, які забяспечвае працэс мыслення і камунікацыі, мае на ўвазе асэнсаванне фунцыянальна значымых, семантычна напоўненых моўных адзінак і іх кампанентаў. Важна дапамагчы вучням зразумець як і для чаго той ці іншы тып, падтып, від моўных адзінак функцыянуе ў паведамленнях, як гэтыя адзінкі фарміруюцца, якую канструктвўна-граматычную і сэнсава-стылістычную ролю яны выконваюць у тэксце, як уключаюцца ў кантэкст звязнага маўлення.

Такое навучанне марфалогіі адпавядае патрабаванням прынцыпу адзінства формы, значэння і функцыі, на чым акцэнтуецца ўвага ў час вывучэння марфалагічных фактаў.

Змест сістэматычнага курса марфалогіі вызначаецца ў дзяржаўных праграмах для ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання, я ўяўляе сукупнасць асноўных звестак па марфалогіі, якія даюць дастаткова поўнае ўяўленне пра граматычны лад беларускай мовы ў цэлым.

У час вывучэння школьнікі:

- знаёмяцца ў апісальнай форме з граматычным ладам беларускай мовы;

- засвойваюць (тэарэтычна і практычна) найважнейшыя граматычныя правілы пра змяненне слоў, спалучэнне іх у словазлучэнні і сказы і ўжыванне ў тэкстах;

- прыводзяць у сістэму і асэнсоўваюць з граматычнага пункту гледжання вядомыя ім з папярэдняга маўленчага і вучэбнага вопыту шматлікія і разрозненныя факты мовы;

- практыкуюцца ў прымяненні вывучаных граматычных правілаў і звестак у вусным і пісьмовым маўленні і ў час засваення арфаграфічных і пунктуацыйных правілаў.

Значнасць раздзела “Марфалогія” ў школьным курсе вывучэння мовы падкрэсліваюць многія даследчыкі. Так, па словах даследчыка А.Дудніка, “граматыка як раздзел навукі пра мову павінна займаць цэнтральнае месца ў школьным курсе і па свайму аб’ёму, і па сваёй ролі ў засваенні вучнямі найважнейшых моўных паняццяў і ўдасканаленні вуснай і пісьмовай мовы. Вядучая роля граматыкі ў агульнай сістэме заняткаў мовай вызначаецца тым, што вывучэнне фанетыкі, лексікі, словаўтварэння, а таксама праца па арфаграфіі і пунктуацыі могуць быць паспяховыя толькі тады, калі яны знаходзяцца ў непарыўнай сувязі з граматыкай, бо граматычныя катэгорыі прама або ўскосна ўплываюць на афармленне асобных лексічных і фразеалагічных адзінак, і на словаўтваральныя працэсы, і на функцыянаванне асобных кампанентаў гукавога ладу мовы” [4; 69].

Д. Ціхаміраў дае наступнае азначэнне граматыцы: “Граматычнае вучэнне з першага кроку ставіць за мэту вывучэнне мовы, правілаў, законаў, форм мовы, гэта значыць вывучэнне абстрактнага, граматычнае вучэнне патрабуе свядомых адносін да таго, чым дзіця валодала несвядома” [4; 69].

Калі засяроджваць сваю ўвагу на мэтах вывучэння марфалогіі ў школе, то яны маюць наступныя варыяцыі:

Асноўныя адукацыйныя мэты вывучэння марфалогіі ў школе наступныя – садзейнічаць выпрацоўцы у вучняў ведаў пра марфалогію беларускай мовы як дакладна арганізаваную сістэму, у якую ўваходзяць вядомыя марфалагічныя класы слоў і іх формы, што функцыянуюць у структуры словазлучэнняў і сказаў; пазнаёміць вучняў з саставм часцін мовы, іх падзелам на самастойныя і службовыя, іх граматычнымі прыметамі; сфарміраваць уяўленне пра тэкстаўтваральную ролю часцін мовы.

Практычныя мэты вывучэння марфалогіі: дапамагчы школьнікам засвоіць формы словазмянення, характэрныя пэўным часцінам мовы, і навучыць правільна ўжываць гэтыя формы пры пабудове словазлучэнняў і сказаў; удасканальваць граматычны лад мовы, культуру вуснага і пісьмовага маўлення вучняў; спрыяць засваенню пэўных частак па словаўтварэнні пэўных часцін мовы; выпрацоўваць неабходныя арфаграфічныя і пунктуацыйныя навыкі, якія абапіраюцца на разуменне марфалагічнай тэорыі.

Развіццёвыя мэты звязаны перш за ўсё з удасканаленнем лінгвістычнага мыслення, граматычнага ладу, маўлення школьнікаў.

Улічваючы вышэйадзначаныя факты важнай ролі курса марфалогіі ў школьнай праграме, значэнне гэтага раздзела ў працэсе навучання беларускай мове, прадстаўляецца магчымым гаварыць пра актуальнасць тэмы нашай курсавой работы.

Мэтай даследавання курсавой работы з’яўляецца: вывучэнне метадаў і прыёмаў навучання марфалогіі ў VІІ класе агульнаадукацыйнай школы.

У суадносінах з мэтай фармулююцца і задачы курсавой работы:

1. Прааналізаваць інфармацыю, што існуе ў метадычнай літаратуры па тэме даследавання;

2. Разгледзець метады і прыёмы вывучэння марфалогіі, якія прапануюцца навукоўцамі;

3. З дапамогай даследавання выявіць найбольш прадуктыўны метад вывучэння тэмы “Дзеепрыслоўе” ў 7 класе.

Прадметам вувычэння ў дадзенай курсавой рабоце выступае раздзел марфалогіі ў 7 класе.

Аб’ектам вывучэння выступаюць, адпаведна, вучні 7 класа.

На наш погляд, навізна тэмы, абранай для напісання курсавой работы заключаецца менавіта ў эксперыментальным (а значыцца, доказным) даследаванні найбольш эфектыўных метадаў, прапанаваных даследчыкамі мовы і настаўнікамі для вывучэння тэмы “Дзеепрыслоўе” ў 7 класе.



ГЛАВА І. Методыкі вывучэння марфалогіі ў межах школьнага курса беларускай мовы

1.1 Сістэматызацыя матэрыялу па тэме даследавання


Калі звярнуцца да распрацаванасці ў метадычнай літаратуры пытання вывучэння марфалогіі наогул і метадаў і прыёмаў вывучэння дадзенага раздзела мовы ў 7 класе ў прыватнасці, то варта зазначыць прозвішчы некаторых навукоўцаў.

Лепешаў І. У сваім артыкуле (“Крупені ўволю я паеўшы...”) засяроджвае сваю ўвагу на развіцці такога маўленчага навыка як правільнае ўжыванне дзеепрыслоўных словазлучэнняў. Аўтар прапануе такія прыёмы як трансфармацыйны, прыём перастаноўкі слоў. Закранаецца ў працы і пытанне ўжывання дзеепрыслоўяў у безасабовых сказах. Прыклады ўжывання дзеепрыслоўяў і дзеепрыслоўных словазлучэнняў прыводзяцца з выкарыстаннем тэксту паэмы “Тарас на Парнасе”. Звяртае ўвагу аўтар і на словазлучэнні, якія толькі знешне падобныя да дзеепрыслоўных зваротаў.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры СШ №3, г.Маларыта Мікалай Іванавіч Навумчык прысвяціў свой артыкул (“Абагульняльныя ўрокі па марфалогіі ў форме тэстаў”) распрацоўцы тэставых задянняз для вывучэння тэмы “Прыметнік”.

Трасцына Ірына Валянцінаўна, настаўніца беларускай мовы і літаратуры Дзямідавіцкай сярэдняй агульнаадукацыйнай школы Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці прапануе прыклад абагульняючага ўрока ў 7 класе на тэму “Ужыванне дзеепрыслоўяў і іх сэнсава-стылістычная роля”. Па тыпу гэта ўрок абагульнення і сістэматызацыі ведаў па тэме “Дзеепрыслоўе”. Аўтар прапаноўвае вывучаць згаданую тэму пры дапамозе тэхналогіі развіваючай кааперацыі. Такім чынам, праца ідзе ў групах – па два і па чатыры чалавекі. Урок уключае ў сябе 3 этапы: арыенціровачна-матывацыйны этап (дзе правяраецца дамашняе заданне, ставіцца навучальная задача); аперацыйна-выканаўчы этап (на ім вырашаецца навучальная задача); рэфлексійна-ацэначны этап (вынікі і падагульненні працы на ўроку).

Настаўніца Цяхцінскага вучэбна-педагагічнага комплексу “Дзіцячы сад – сярэдняя агульнаадукацыйная школа” Бялыніцкага раёна Астаф’ева В.Я. распрацоўвае тэму “Сэнсава-стылістычная роля дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў у тэксце” і прыводзіць узор інтэграванага ўрока па беларускай мове і беларускай літаратуры для VІІ класа. Мэты і задачы ўрока вырашаюцца і рэалізуюцца на матэрыяле У. Караткевіча “Зямля пад белымі крыламі”. Мэтамі згаданага ўрока аўтар называе наступныя: вызначыць, якую ролю ў маўленні ці тэксце адыгрываюць асобыя формы дзеяслова; удасканальваць вуснае і пісьмовае маўленне вучняў; ажыццяўляць міжпрадметныя сувязі. Перад урокам стаяць наступныя задачы: уключаць вучняў у пошукавую дзейнасць, спрыяць развіццю твоорчых здольнасцей.

Гулякевіч А.І., настаўніца сярэдняй школы №51 г.Мінска прапануе ўрок з элементамі педмайстэрні на тэму “Спосабы перакладу дзеепрыметнікаў з рускай мовы на беларускую” для VІІ класа. Мэты названага ўрока заключаюцца ў наступным: стварыць умовы для асэнсавання вучнямі розніцы ва ўжыванні дзеепрыметнікаў у роднасных мовах; развіваць уменні і навыкі перакладу словазлучэнняў, сказаў, тэкстаў; удасканальваць навыкі ўзаема-і самакантролю.

Кулеш Г. прысвячае сваю працу правілам і асаблівасцям пастаноўкі націску ў дзеепрыслоўях. Аўтар прыводзіць шматлікія спасылкі на працы мовазнаўцаў. Так, згадваюцца працы І.Лепешава “Практыкум па беларускай мове”, Івашуціча Я. “Націск у дзеяслоўных формах сучаснай беларускай мовы”.

Настаўніца сярэдняй школы №2 г.Гродна Р.І. Тарарака прапануе вывучаць дзеепрыслоўе як асобую дзеяслозную форму з дапамогай блочна-модульнай тэхналогіі. Мэты дадзенага ўрока акрэсліваюцца аўтарам наступным чынам: развіваць самастойнасць, прагу пазнання новага праз самакантроль і самааналіз; выхоўваць працавітасць, настойлівасць у дасягненні пастаўленых мэт. Навучальныя мэты змешчаны аўтарам у табліцах модуля. Да правядзення дадзенага ўрока аўтар дае наступныя парады: “Урокі такога тыпу разлічаны на самастойнае знаёмства з матэрыялам тэмы, таму рэкамендуецца праводзіць іх у добра падрыхтаваным класе. Не абавязкова браць увесь матэрыял для модуля. Можна распрацаваць модуль па змесце аднаго-двух параграфаў, папярэдне разбіўшы іх на вучэбныя элементы (мікратэмы). Слабейшых вучняў таксама неабходна прывучаць працаваць самастойна. Для іх можна падрыхтаваць модуль па канкрэтнай вузкай тэме. Прэзентацыя ж матэрыялу ўсё роўна будзе агульная для ўсяго класа. Добра, калі вучні будуць працаваць пад ціхую інструментальную музыку. Настаўніку адведзена роля назіральніка і памочніка” [Тарарака; 36].

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Гервяцкай СШ Астравецкага раёна Яніна Віктарпаўна Мацвеева прапануе ўрок-залік па тэхналогіі адаптыўнай школы “Развітанне з марфалогіяй”. Мэтамі дадзенага ўрока з’яўлялася: праверыць ступень засваення ведаў па тэме; стварыць умовы для самарэалізацыі і самаўдасканалення кожнай асобы і для работы ў групах; развіваць здольнасці асобы, фарміраваць уменні і навыкі працаваць у розных сітуацыях; развіваць маўленне, мысленне вучняў; выхоўваць пачуццё адказнасці і самаацэнкі, узаемаацэнкі. Клас падзелены на чатыры групы паводле ўзроўню паспяховасці. На ўроку працуе экспертная група (вучні старэйшых класаў). Калі заданне выконваецца групамі, праверку праводзіць суседняя група, якая выстаўляе адзнаку і перадае картку ў экспертную групу. Старшыня экспертнай групы ставіць агульную адзнаку ў рабочую карту ўрока. Калі заданні індывідуальныя, праверка адбываецца непасрэдна ў групе. Пасля падлічваецца колькасць балаў і выстаўляюцца адзнакі.



1.2.         Асаблівасці і праблемы вывучэння дзеепрыслоўя ў VІІ класе агульнаадукацыйнай школы


Дзеепрыслоўе – апошняя дзеяслоўная форма ў школьнай праграме, таму патрабуецца падагульніць веды вучняў па раздзеле “Дзеяслоў”. Адначасова вывучэнне дзеепрыслоўя рыхтуе да наступнай тэмы “Прыслоўе”. Падчас вывучэння дзеепрыслоўя фарміруюцца пэўныя арфаграфічныя і пунктуацыйныя навыкі: правапіс не з дзеепрыслоўем, выдзяленне коскамі адзіночнага дзеепрыслоўя і дзеепрыслоўнага звароту Вучні авалодваюць уменнямі распазнаваць дзеепрыслоўі, правільна ўтвараць і ужываць іх у сваёй мове, умець карыстацца сінанімічнымі варыянтамі (дзеепрыслоўі – дзеепрыметнікі, аднародныя выказнікі, даданыя часткі складаных сказаў. Пашыраюцца і веды па сінтаксісе: паглыбляюцца звесткі пра акалічнасць, вучні знаёмяцца з дзеепрыслоўным зваротам – развітай акалічнасцю, якая адасабляецца на пісьме.

Метадысты лічаць, што абавязковай умовай паспяховага навучання мове з’яўляецца такая арганізацыя школьнага вывучэння граматыкі, пры якой вучні не толькі разумеюць і засвойваюць лінгвістычную сутнасць асобных фактаў і з’яў граматычнага ладу, але і атрымліваюць уяўленне пра іх функцыянальныя асаблівасці, семантыка-стылістычную ролю ў мове [4; 70].

Адной з праблем, з якой часта сустракаюцца настаўнікі пры выучэнні дзеепрыслоўяў з’яўляецца тое, што вучні часта змешваюць дзеепрыслоўі з асабовымі формамі дзеяслова і дзеепрыметнікамі, таму варта ўвесь час параўноўваць дзеяслоў і яго формы, акцэнтуючы ўвагу на іх значэннях, марфалагічных прыметах, сінтаксічнай ролі. Выкарыстанне разнастайных відаў работ (пераканструяванне, замена дзеепрыслоўеў іншымі моўнымі сродкамі і выяўленне сэнсавых, граматычных і стылістычных адрозненняў) дапаможа пераканаць вучняў, што ўжыванне дзеепрыслоўяў робіць мову больш дакладнай, дынамічнай, (выдзяляе асноўнае дзеянне ў шэрагу некалькіх, выяўляе сэнсавыя адносіны паміж дзеяннямі) і выразнай (здымае аднастайнасць у пераліку асобных дзеянняў адной і той жа асобы ці прадмета, дапаўняе асноўнае дзеянне).

Адначасова з засваеннем вучнямі мовазнаўчага матэрыялу на працягу вывучэння раздзела ідзе падрыхтоўка да напісання выбарачнага пераказу, што прадугледжана праграмай. Работу на ўроках варта арганізоўваць так, каб сістэматычна, паступова з вывучэннем лінгвістычнага матэрыялу выпрацоўваць навыкі, неабходныя для выканання пісьмовай работы (выбарачны пераказ тэксту): вучыць вызначаць тэму і падтэмы ў тэксце, акрэсліваць межы тэмы і адбіраць неабходны матэрыял, умець звязваць сэнсавыя часткі выбарачнага пераказу паміж сабою, карыстацца рознымі сродкамі сувязі сказаў у тэксце.

Знаёмства з дзеепрыслоўем мэтазгодна пачаць з назірання: параўноўваюцца сказы ў тэксце, вызначаецца, якія з выдзеленых слоў абазначаюць аднародныя дзеянні, а якія – неаднародныя, адно – асноўнае, а другое – дадатковае. Варта звярнуць увагу і на стылістычную ролю дзеепрыслоўяў.

Самастойная праца з матэрыялам для азнаямлення і калектыўны адказ на пытанні даюць магчымасць вучням падагульніць першапачатковыя звесткі пра дзеепрыслоўе.

Ужо на першым уроку неабходна цвёрда засвоіць, што абодва дзеянні – асноўнае і дадатковае – абавязкова выконвае адна і тая ж асоба ці прадмет.

З паняццем звароту (дзеепрыметнага) вучні ўжо знаёмыя. Але дзеепрыслоўны зварот, у параўнанні з дзеепрыметным мае свае асаблівасці: больш разнастайны па значэнні: адказвае на розныя пытанні, яго сувязь з дзеясловам-выказнікам фармальна не выражана.

Выкладанне марфалогіі на сінтаксічнай аснове як вядучы прынцып вывучэння граматыкі ў школе (В.Протчанка, Г.Лідман-Арлова, В.Азерская, А.Дуднікаў) патрабуе ўліку і ўзаемаўвязвання наступных фактараў:

-                     Сістэматычнаму вывучэнню марфалогіі папярэднічае ўступны сінтаксічны курс, які фарміруе агульнае ўяўленне пра сінтаксіс як сістэму, яго асноўныя катэгорыі;

-                     У працэсе сістэматычнага вывучэння марфалогіі ва ўсіх магчымых выпадках для характарыстыкі марфалагічных катэгорый павінен выкарыстоўвацца сінтаксічна і стылістычна арганізаваны матэрыял пераважна ў выглядзе звязнага тэксту;

-                     Асобныя марфалагічныя формы вучні павінны выяўляць, тлумачыць на аснове прыроджанага валодання канструкцыямі роднай мовы, з пастаяннай апорай на адчуванне роднай мовы;

-                     Вывучаныя марфалагічныя катэгорыі практычна ўключаюцца ў мову вучняў у працэсе выканання заданняў, якія патрабуюць разнастайных трансфармацый пэўных узораў, мадэліравання або самастойнага канструявання сказаў, звязных тэкстаў.

Актывізацыі пазнавальнай і маўленчай дзейнасцівучняў на ўроках марфалогіі садзейнічаюць праблемныя пытанні. Праблемныя пытанні, заданні павінны спрыяць фарміраванню наступных уменняў і навыкаў:

1.                Параўноўваць, супастаўляць падобныя прыметы і на іх аснове выяўляць тое, што адрознівае адну з’яву ад другой, суадносіць агульнае і прыватнае.

2.                Выбраць з наяўнай інфармацыі тую, якая патрабуецца для рашэння прапанаванай граматычнай задачы.

3.                Знаходзіць шляхі і даказваць правільнасць, або памылковасць таго ці іншага сцвярджэння. Напрыклад: словы важаты, гальштук – назоўнікі. Што трэба зрабіць, каб гэтыя словы сталі дзейнікамі? На гэтае пытанне можна адказаць так: а) пабудаваць з імі сказы; б) ужыць гэтыя словы з іншымі словамі; в) падабраць да іх выказнікі; д) уключыць іх у граматычную аснову сказа.. Які з гэтых адказаў больш дакладны? Чаму не падыходзяць іншыя адказы?

Страницы: 1, 2