Месца і ролю вучэбна-метадычных дапаможнікаў па беларускай літаратуры ў працэсе школьнай адукацыі
Месца і ролю вучэбна-метадычных дапаможнікаў па беларускай літаратуры ў працэсе школьнай адукацыі
ЗМЕСТ
УВОДЗІНЫ
ГЛАВА 1. ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНЫЯ ДАПАМОЖНІКІ ПА
БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ
1.1 З гісторыі стварэння
вучэбна-метадычных дапаможнікаў па беларускай літаратуры
1.2 Праблема стварэння
вучэбна-метадычных комплексаў па беларускай літаратуры
ГЛАВА 2. АНАЛІЗ СУЧАСНЫХ ДАПАМОЖНІКАЎ ПА
БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ
2.1 Аналіз дапаможнікаў па беларускай
літаратуры для настаўнікаў
2.1.1 Характарыстыка і адметнасці
дапаможніка «Вывучэнне творчасці Максіма Багдановіча ў школе» В.Я. Ляшук
2.1.2 Аналіз манаграфіі і
дапаможніка Дз. Бугаёва па вывучэнні творчасці Васіля Быкава ў школе
2.2 Аналіз вучэбна-метадычнага
дапаможніка па беларускай літаратуры для вучняў
ЗАКЛЮЧЭННЕ
СПІС ЛІТАРАТУРЫ
Уводзіны
У сувязі з тымі
зменамі, што адбываюцца ў сістэме адукацыі на сённяшні дзень, узнікае патрэба ў
карэкціроўцы і мадэрнізацыі зместу адукацыі, навукова-метадычнай распрацоўцы
яго асобных кірунках. За апошні час адбыліся істотныя змены ў арганізацыі
структуры школы, паскорыўся працэс абнаўлення ўсёй адукацыйнай сферы.
Пазітыўная дынаміка ў практыцы школьнага навучання абумоўлена істотнымі
напрацоўкамі канцэптуальнага, навуковага, нарматыўна-метадычнага характару
(прадметныя канцэпцыі, адукацыйныя стандарты, вучэбныя праграмы і інш.).
Эфектыўным і плённым стаў выхад на варыятыўную адукацыю, асобасна арыентаванае
навучанне, што запатрабавала перабудовы педагагічнай дзейнасці, выклікала
неабходнасць падрыхтоўкі новага пакалення падручнікаў і дапаможнікаў. Стварэнне
вучэбна-метадычных комплексаў з’яўляецца адной з важных стратэгічных задач па
развіцці моўнай і літаратурнай адукацыі, яе удасканалення.
Менавіта важнае
месца, якое займаюць вучэбна-метадычныя дапаможнікі ў сучаснай школьнай
адукацыі абумовіла актуальнасць абранай намі для даследавання тэмы.
Калі гаварыць
пра метадычную распрацаванасць праблемы ў літаратуры, то варта адзначыць
некаторыя прозвішчы аўтараў і іх асноўныя працы.
Так вывучэннем
пытання стварэння вучэбна-метадычных комплексаў па беларускай літаратуры
займаліся, у прыватнасці, доктар філалагічных навук, прафесар, галоўны навуковы
супрацоўнік А.І. Бельскі, а таксама кандыдат філалагічных навук, дацэнт І.Л.
Шаўлякова-Барзенка. Так, у сваіх працах навукоўцы разглядаюць такія адметнасці
навукова-метадычных дапаможнікаў як структуру, склад, крытэрыі і паказчыкі
ацэнкі якасці.
Звяртаючыся
непасрэдна да стваральнікаў вучэбна-метадычных дапаможнікаў для настаўнікаў і
вучняў, варта адзначыць некаторыя працы.
У 60-я гады плённа
працаваў над этым пытаннем Жыдовіч І.К. Так, ім былі створаны такія дапаможнікі
“Янка Купала. Жыццё і творчасць”, “Кузьма Чорны. Зборнік матэрыялаў аб жыцці і
творчай дзейнасці пісьменніка”; а таксама ў сааўтарстве з Міцкевічам Д. “Жыццё
для народа. Зборнік матэрыялаў аб жыцці і дзейнасці Якуба Коласа”, “Вялікі
пясняр беларускага народа. Зборнік артыкулаў аб жыцці і дзейнасці Якуба
Коласа”.
У гэты час былі
створаны шматлікія манаграфіі і вучэбна-метадычныя дапаможнікі па творчасці
знакамітых пісьменнікаў. Напрыклад, творчыя набыткі Я.Коласа вывучалі Пшыркоў
Ю.С., Фіглоўская Л.І., П. Броўка; Я. Купалы – Ул.Ф. Луцэвіч, І. Жыдовіч, Івашын
В.; Максіма Багдановіча – Адамовіч Я., Мішчанчук М., Грынчык М., Лойка А.,
Навуменка І., Стральцоў М. [13; С.354].
Акрамя таго,
вельмі карыснымі з’яўляюцца працы, прысвечаныя асобным перыядам у літаратуры,
асобным жанрам або творам.
Для ілюстрацыі
вучэбна метадычных дапаможнікаў, прысвечаных аналізу асаблівасцяў асобных
твораў можна прывесці наступныя працы: “Вялікі свет маленькіх Куранёў:
“Палеская хроніка” І. Мележа” (В. Локун), Загадка беларускай “Энеіды” (Г. Кісялёў),
“А праўда мне ўсяго дарожай…” Перачытваючы “Новую зямлю” (У. Казбярук), “Твор
на штодзень і назаўсёды: Паэтычны сэнс верша М. Багдановіча “Пагоня” (Клышка А.).
Асобным перыядам
ў літаратуры прысвечаны такія вучэбна-метадычныя дапаможнікі: “Беларсукая
дакастрычніцкая драматургія” (С. Лаўшук), “Беларускі літаратурна-грамадскі рух
у Пецярбурзе: Канец ХІХ – пачатак ХХ стагоддзя” (Р. Семашкевіч), “Беларускія
пісьменнікі і літаратурны працэс 20-30- гадоў”, “Беларуская савецкая паэзія
20-х гадоў” (М. Мішчанчук), “Гісторыя беларускай савецкай літаратуры: 1941 –
1980” (М. Лазарук).
Акрамя гэтага,
выдаюцца вучэбныя дапаможнікі для настаўнікаў і вучняў, прысвечаныя пытанням
тэорыі літаратуры: “Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў” (Лазарук М.А, Ленсу
А.Я., Мн., 1996), “Тэорыя літаратуры” (Лазарук М.А. Мн., 1971), “Паэтычны
слоўнік” (Рагойша В.П., Мн., 1987), “Уводзіны ў літаратуразнаўства” (Майсейчык
А.)
Мэтай
дадзенай курсавой работы з’яўляецца: прааналізаваць месца і ролю
вучэбна-метадычных дапаможнікаў па беларускай літаратуры ў працэсе школьнай
адукацыі.
У сувязі з
адзначанай мэтай варта выдзеліць наступныя задачы:
-
Прааналізаваць адпаведныя метадычныя і
літаратуразнаўчыя матэрыялы па тэме;
-
Разгледзець гісторыю стварэння
падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў па беларускай літаратуры;
-
Даць характарыстыку і адзначыць асноўныя
асаблівасці вучэбна-метадычных дапаможнікаў па беларускай літаратуры для
настаўнікаў і вучняў.
Аб’ектам
вывучэння з’яўляюцца вучэбна-метадычныя дапаможнікі па беларускай літаратуры.
Прадметам
вывучэння выступаюць асаблівасці і адметнасці сучасных вучэбна-метадычных
дапаможнікаў па беларускай літаратуры для настаўнікаў і вучняў.
ГЛАВА
1. ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНЫЯ ДАПАМОЖНІКІ ПА
БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ
1.1 З гісторыі
стварэння падручнікаў і вучэбна-метадычных дапаможнікаў па беларускай
літаратуры
Пытанням стварэння
падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў для агульнаадукацыйнай школы шмат увагі
надавалася ў савецкія часы. Асноўнай задачай вучэбнага дапаможніка або
падручніка лічылася забеспячэнне цэласнасці навуковых ведаў па прадмеце,
сістэматызацыю асноўных тэарэтычных палажэнняў, іх арганічную сувязь з фактамі
Метад выкладання
матэрыялу, структуру, мову кнігі разглядалі, зыходзячы з канкрэтнага
прызначэння падручніка
Пры АПН СССР працуе
спецыяльная лабараторыя па праблемах падручніка. У матэрыялах аб рэформах школы
адзначаецца: «Трэба прывесці ў адпаведнасць з патрабаваннямі
сацыяльна-эканамічнага і навукова-тэхнічнага прагрэсу, узроставымі
асаблівасцямі вуняў, навучальныя планы, праграмы, падручнікі,
навучальна-наглядныя дапаможнікі» [14; С.57].
Падручнікі
аб'ядноўваюць вакол сябе ўсе іншыя навучальныя кнігі (навучальныя дапаможнікі,
навукова-папулярную літаратуру, абавязковую і дадатковую мастацкую літаратуру)
і сродкі навучання (наглядныя дапаможнікі, дыдактычны матэрыял, тэксты,
каардынуюць работу вучняў з імі.
Падручнікі і вучэбныя
дапаможнікі па беларускай літаратуры канкрэтызуюць змест навучання, вызначаны праграмай.
У сучаснай школе карыстаюцца стабільнымі падручнікамі: у сярэдніх классах –
падручнікам-хрэстаматыяй, у старэйшых классах – падручнікам
гісторыка-літаратурнага тыпу.
У
падручніках-хрэстаматыях змяшчаюцца мастацкія творы, урыўкі з іх у строга вызначаным
аб'ёме і паслядоўнасці, прадугледжанай праграмамі.
Падручнікі-хрэстаматыі
для сярэдніх класаў дапамагаюць настаўніку вырашаць выхаваўча-адукацыйныя і
метадычныя задачы: паглыбляць навукова-гістарычную аснову вывучэння мастацкіх
твораў, арганізоўваць і накіроўваць самастойную работу над тэкстам,
садзейнічаць развіццю мовы вучняў, мыслення, эстэтычных густаў. У кожным
раздзеле такога падручніка змешчаны артыкул аб пісьменніках, аб гісторыі
стварэння пэўных твораў, аб жанрах, даецца тлумачэнне літаратуразнаўчых
тэрмінаў.
Ёсць у
падручніку-хрэстаматыі метадычны аппарат, які складаюцьслоўнікавы (звычайна
падрадкоўны) каментарый, пытанні і заданні для разбору твораў, уступныя і
заключныя артыкулы да асобных твораў, а таксама па тэорыі літаратуры, ілюстрацыйны
матэрыял.
Творы, якія
рэкамендуюцца для класнага аналізу і самастойнага чытання, звычайна даюцца са
значнымі купюрамі. Таму настаўнік павінен так арганізаваць чытанне, кааб у
вучня склалася цэласнае ўяўленне аб усім творы.
Падручнікі па
беларускай літаратуры звычайна пачынаюцца вершам ці артыкулам, які дае
ідэйна-мастацкі кірунак усім заняткам па літаратуры. Такое ж прызначэнне маюць
і змешчаныя перад кожным раздзелам эпіграфы, мастацкія застаўкі.
Для старэйшых класаў
маюцца два падручнікі: гісторыка-літаратурнага тыпу і хрэстаматыя. Яны таксама
змяшчаюць метадычны аппарат: пытанні і заданні, слоўнік, спіс
літаратурна-крытычных прац, ілюстрацыйны матэрыял. У падручнік для старэйшых
класаў у поўным аб'ёме уключаны толькі творы невялікія па памерах: вершы,
байкі, апавяданні. Творы вялікага аб'ёму прадстаўлены ўрыўкамі, па іх нельга
скласці цэласнае ўражанне, таму яны выдаюцца для старшакласнікаў у серыі
«Школьная бібліятэка».
Дадатковы матэрыял па
тэмах падручнікаў па беларускай літаратуры змяшчаюць розныя навучальныя
дапаможнікі: слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў, фонахрэстаматыя, альбомы,
прысвечаныя жыццю і творчасці выдатных беларускіх пісьменнікаў.
1.2 Праблема стварэння
вучэбна-метадычных комплексаў па беларускай літаратуры
У айчыннай адукацыйнай прасторы
праблема стварэння вучэбна-метадычных комплексаў па беларускай літаратуры не
траціць сваёй актуальнасці цягам некалькіх дзесяцігоддзяў. Ужо ў канцы 1970-х –
пачатку 1980-хх гадоў распачалася праца па стварэнні такіх адкрытых сістэм
рознахаратарных і рознаўзроўневых сродкаў навучання, што забяспечылі б яго
комплекснасць, максімальную эфектыўнасць, дасягненне адпаведных адукацыйных мэт
ва ўмовах масавай школы.
У 1990-я гады мінулага
стагоддзя адбывалася актыўнае станаўленне нацыянальнай сітэмы адукацыі,
распачаўся працэс яе мадэрнізацыі г.зв. рэформа, накіраваная на паляпшэнне
якасці навучання ў агульнаадукацыйнай школе. Узнікла вострая патрэба ў
сістэмна-метадычным забеспячэнні вучэбна-выхаваўчага працэсу. У
канцэптуальна-праграмных дакументах па развіцці нацыянальнай адукацыі
актуалізуецца пытанне пра стварэнне цэлага комплексу сродкаў навучання.
Пра неабходнасць
падрыхтоўкі комплекснага вучэбна-метадычнага забеспячэння гаворыцца ў
«Канцэпцыі рэфармавання літаратурнай адукацыі». Увядзенне ў школьную практыку
новых вучэбна-метадычных комплексаў было абумоўлена надзённай патрэбай
абнаўлення зместу літаратурнай адукацыі, што знайшло адлюстраванне ў праекце
«Канцэпцыі вучэбнага прадмета «Беларуская літаратура».
Спецыфіка развіцця
сучаснага інфармацыйнага грамадства і актуальныя задачы, што паўстаюць у сувязі
з гэтым перад сістэмай адукацыі, абумоўлівае шэраг прынцыпова новых
патрабаванняў да вучэбна-метадычных комплексаў, прызначэнне якіх бачыцца ўжо не
толькі ў аптымізацыі навучання і сістэматызацыі тэарэтычных ведаў, фарміраванні
практычных уменняў і навыкаў па той ці іншай прадметнай галіне, але і ў шырокім
далучэнні ўсіх удзельнікаў вучэбнага працэсу да сучасных інфармацыйных і
адукацыйных тэхналогій, галоўнай мэтай якога з'яўляецца павышэнне ўзроўню якасці
адукацыі, у тым ліку – літаратурнай.
Распрацоўка і
ўкараненне так званага інавацыйна-адукацыйнага прадукта, арыентаванага на
фарміраванне ў вучняў адпаведных кампетэнцый, мае на ўвазе забеспячэнне
вучэбнага працэсу «інавацыйнымі» вучэбна-метадычнымі комплексамі, адрознымі ад
традыцыйных не столькі па форме, колькі па змесце.
Рэалізацыя асобасна
арыентаванага, дыферэнцыраванага (профільнага) падыходу ў адукацыйнай практыцы,
што абумовіла пераход да спецыялізацыі на заключнай ступені навучання, запатрабавала
пашырэнне колькасці вучэбна-метадычных комплексаў, арыентаваных на розныя
ўзроўні засваення прадмета, стварэнне варыятыўнага кампанента па беларускай
літаратуры.
Распрацоўка
вучэбна-метадычных комплексаў ажыццяўляецца на аснове зацверджаных адукацыйных
стандартаў па беларускай літаратуры, якія забяспечваюць атрыманне агульнай
сярэдняй адукацыі. Гэтыя кіруючыя дакументы акрэсліваюць патрабаванні да
структуры і аб'ёму зместу адукацыі.
«Канцэпцыя літаратурнай
адукацыі» з'яўляецца адзінай навуковай асновай, якая спалучае ўсе асноўныя
элементы цэласнай сістэмы сродкаў навучання.
Такім чынам,
вучэбна-метадыны комплекс па прадмеце «Беларуская літаратура» можа быць
акрэслены як сістэма сродкаў навучання, якая распрацавана на адзінай
метадалагічнай аснове, складаецца з непарыўна спалучаных паміж сабой
кампанентаў і накіравана на забеспячэнне максімальна эфесктыўнай дзейнасці
педагога і школьнікаў, дасягнення дакладных адукацыйных мэт і задач [18; С.118].
Пры канструяванні
вучэбна-метадычных комплексаў па беларускай літаратуры асаблівае значэнне мае
тэарэтычна-канцэптуальнае бачанне структуры вучэбна-метадычных комплексаў,
стварэнне мадэлі гатоўнасці да яе распрацоўкі, праектаванне і тэхналогія
ўвасаблення кожнай з яго складовых частак-кампанентаў (змест, дыдактычны і
метадычны аппарат).
Эфектыўнасць
распрацоўкі вучэбна-метадычных комплексаў залежыць ад высокай кваліфікацыі
(прафесійная кампетэнцыя) спецыяліста (аўтарскага калектыву), узроўню яго
культуры (навукова-тэарэтычнай, духоўнай, эстэтычнай, педагагічнай, псіхалагічнай
і інш.), якая дазваляе ўключыцца ў працэс творчай працы і дасягнуць зададзеных
мэт, мяркуемых вынікаў.
Распрацоўка
вучэбна-метадычных комплексаў па беларускай літаратуры ажыццяўляецца з улікам
сучасных метадалагічных, дыдактычных і метадычных прынцыпаў. Канцэптуальная
пабудова літаратурнага курса на кожным этапе ўяўляе сабой навукова-метадычную
сістэму навучання і выхавання, якая рэалізуецца праз комплекс дыдактычных
сродкаў: праграмна-метадычных, навучальных, вучэбна-метадычных і дапаможных.
Вучэбна-метадычны
комплекс уключае методыку і адукацыйныя тэхналогіі, сродкі навучання для
школьнікаў, дапаможныя дадатковыя матэрыялы, якія выкарыстоўваюцца настаўнікам
і вучнямі для выканання пэўных задач, сродкі кантролю, аўдыёвізуальныя і
мультымедыйныя сродкі навучання, абсталяванне.
Комплекс навучальных
выданняў і дапаможных матэрыялаў ствараецца ў адпаведнасці з узроўнямі
літаратурнага навучання (базавы, павышаны і паглыблены) і забяспечвае
рэалізацыю прынцыпаў дыферэнцыяцыі і індывідуалізацыі адукацыі.
Вучэбна-метадычнае
забеспячэнне прадмета «Беларуская літаратура» у агульнаадукацыйнай школе
прадугледжвае наяўнасць цэлага комплексу сродкаў, у склад якога ўваходзяць:
нарматыўныя дакументы ў галіне адукацыі, вучэбная праграма, тэматычны план,
падручнік ці падручнік-хрэстаматыя, хрэстаматыя для пазакласнага чытання,
творчыя заданні (тэматыка сачыненняў, эсэ, рэфератаў, дакладаў), тэставыя
заданні, план-канспекты ўрокаў настаўніка, метадычныя распрацоўкі ўрокаў,
вучэбна-метадычныя дапаможнікі для настаўнікаў, рабочы сшытак для вучняў,
дапаможнікі для вучняў, кнігі розных жанраў, тэматычнай і жанравай
прыналежнасці, выдадзеныя ў серыі «Школьная бібліятэка», слоўнікі,
энцыклапедыі, даведнікі, мультымедыйныя сродкі (электроны дапаможнік, электроны
даведнік, электронны практыкум), альбомы-выстаўкі, прысвечаныя жыццю і
творчасці беларускіх пісьменнікаў.
У склад
вучэбна-метадычных комплексаў новага пакалення мэтазгодна ўключыць і метадычныя
матэрыялы, якія б утрымлівалі рэкамендацыі па выкананні самастойнай працы для
вучняў, а таксама цэлы комплекс матэрыялаў, што забяспечвалі б магчымасць
вучнёўскага самакантролю і сістэматычнага кантролю настаўнікам за эфектыўнасцю
засваення ведаў і фарміравання адпаведных уменняў і навыкаў. Вызначальнай
асаблівасцю вучэбна-метадычных комплексаў па-ранейшаму з'яўляецца тое, што ўсе
яго элементы (кампаненты) ствараюцца на падставе адзінага падыходу да
структуравання і рэпрэзентацыі матэрыялу. Вучэбна-метадычны комплекс у
акрэсленым вышэй складзе забяспечвае выкананне асноўных дыдактычных функцый.
Вызначальнымі,
структураўтваральнымі складальнікамі якасці вучэбна-метадычнага комплексу
з'яўляюцца:
- якасць зместу
вучэбнага матэрыялу;
- якасць метадычнай
арганізацыі вучэбна-метадычнага комплексу;
- комплекснасць,
змястоўна-структурная цэласнасць вучэбна-метадычнага комплексу;
- эфектыўнасць
выкарыстання вучэбна-метадычнага комплексу ў сучасным вучэбна-выхаваўчым
працэсе.
Важнейшай праблемай пры
стварэнні вучэбна-метадычна компексу застаецца праблема зместу вучэбнага
матэрыялу. Якасць зместу вучэбна-метадычнага комплексу па беларускай літаратуры
ацэньваюць з пазіцыі адпаведнасці мэтам і задачам сучаснай літаратурнай
адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь, адпаведнасці кіруючым і нарматыўным дакументам
(сучасным адукацыйным стандартам, вучэбным праграмам па беларускай літаратуры).
Звяртаецца таксама ўвага на сістэмнасць, паслядоўнасць, даступнасць выкладання
матэрыялу ў падручніку ці вучэбна-метадычным дапаможніку. Адзначаецца стварэнне
матывацыі і ўмоў да станоўчага стаўлення да навучання. Мае вялікае значэнне
таксама ўзроўневасць вучэбнага матэрыялу. Ступень рэалізацыі гэтага крытэрыю
ацэньваецца паводле наяўнасці і дакладнага размежавання вучэбнага матэрыялу,
прызначанага для базавага, павышанага і паглыбленага ўзроўняў вывучэння
беларускай літаратуры.
Бясспрэчна, цэнтральнае
месца ў вучэбна-метадычным комплексе новага пакалення будзе займаць падручнік
(вучэбны дапаможнік). Менавіта падручнік (вучэбны дапаможнік), які выконвае
патрабаванне сістэматычнага, у адпаведнасці з нарматыўнымі дакументамі
выкладання зместу вучэбнага прадмета (адпаведных тэм, раздзелаў), з'яўляецца
практыка-арыентаваным, сістэмаўтваральным кампанентам.
Страницы: 1, 2
|